Сіялавыя кіслоты
Выгляд
Сія́лавыя кісло́ты[1] — монацукрыды, аднаасноўныя поліаксіамінакіслоты, вытворныя нейрамінавай кіслаты. Моцныя кіслоты[1].
Бясколерныя крышталі, раствараюцца ў вадзе, мала раствараюцца ў метаноле, не раствараюцца ў эфіры.
У звязаным стане прысутнічаюць у тканках чалавека, жывёл і некаторых мікраарганізмаў, дзе ўваходзяць у склад глікапратэінаў, глікаліпідаў і інш. У свабодным стане выяўлены ў спіннамазгавой вадкасці, шчытападобнай залозе, слізістай абалонцы страўніка, ікры некаторых відаў рыб. Вызначаюць антыгенныя і рэцэптарныя ўласцівасці клетак, удзельнічаюць у іх узаемадзеянні з вірусамі, таксінамі, гармонамі і інш. Надаюць вязкасць сакрэтам слізістых абалонках, што ахоўвае іх ад механічных пашкоджанняў і пранікнення бактэрый[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семяненя І. М. Сіялавыя кіслоты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 428—429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).